Robars

Часта задаюць пытанні

Гэта сістэма, у якой рэгіструюцца звесткі грамадзян трэціх краін, якія перасякаюць знешнія межы краін-членаў, пра іх прыбыццё і выезд, а таксама пра адмову ў уездзе, для такіх грамадзян трэціх краін аблічваецца працягласць дазволенага знаходжання, а пры заканчэнні тэрміну дазволенага знаходжання генеруюцца папярэджанні прызначаныя для краін-членаў.

У асабістую СБВ справу запісваюцца наступныя звесткі:

– прозвішча, імя, дата нараджэння, грамадзянства, пол;
– тып дарожнага дакумента, нумар і краіна, якая выдала дарожны дакумент;
– дата да якой дзейнічае дарожны дакумент;
– выява твару;
– адбіткі пальцаў.

Калі пры перасячэння дзяржаўнай мяжы ў ходзе праверкі асоба адмовіцца прадставіць у выпадку патрабавання біяметрычныя звесткі для сістэмы СБВ і (або) службоўцу, то такой асобе будзе забаронена прыехаць перасякаючы мяжу і будзе складзены стандартны бланк адмовы ў уездзе з указаннем прычыны адмовы ў дазволе на перасячэнне мяжы (адмова ад патрабавання прадставіць біяметрычныя звесткі)

СБВ рэгістрацыя ўжываецца да грамадзянаў трэціх краін, якім дазволена прыбыць на кароткі побыт, і да якіх паводле Шэнгенскага памежнага кодэксу, прымяняюцца праверкі пры перасячэнні межаў, а таксама грамадзянаў трэціх краінаў, якія з’яўляюцца членамі сям’і грамадзянаў Еўрапейскага Саюзу і ў дачыненні якіх прымяняецца Дырэктыва №2004/38/EB, але калі яны не маюць указанай ў Дырэктыве № 2004/38/EB карткі для пражывання ў краіне, або паводле Рэгламенту Савета (EB) № 1030/2002 віду на жыхарства

Калі ў дакуменце грамадзяніна трэцяй краіны няма штампу аб прыбыцці, або калі на грамадзяніна трэцяй краіны, які знаходзіцца на тэрыторыі краіны-удзельніцы не заведзена справа СБВ, альбо ў запісу аб прыбыцці і (або) выездзе няма звестак аб даце выезду пасля заканчэння тэрміну дазволу на знаходжанне, кампетэнтныя інстытуцыі нацыянальнай улады могуць рабіць дапушчэнне, што ўласнік дакументу не адпавядае або ўжо больш не адпавядае ўмовам аб працягласці прыбывання, якія прымяняюцца ў канкрэтнай краіне.

Прыміце да ўвагі, што вэб-сайт WWW.ROBARS.LT створаны выключна для прадастаўлення інфармацыі.

Уся інстытуцыйная і юрыдычная інфармацыя даступная на афіцыйным сайце Службы аховы дзяржаўнай граніцы: https://vsat.lrv.lt/

Любыя змены нацыянальнага заканадаўства, заканадаўства ЕС і/або якіх-небудзь працэдур маюць перавагу перад інфармацыяй, размешчанай на гэтым сайце.
Адпаведнае заканадаўства і дакументацыя даступныя тут:
ШЧОЎКНІЦЕ ТУТ

Skip to content